Звераферма (мультфільм)
Звераферма | |
---|---|
Animal farm | |
Жанр | прытча, сатыра, камедыя |
Рэжысёр | Джой Батчэлар, Джон Халас |
Прадзюсар | Джой Батчэлар, Джон Халас |
Сцэнарыст | Лоўрэнс Хіт, Лотар Вольф, Бордэнс Мэйс, Піліп Стэп, Джой Батчэлар, Джон Халас |
У галоўных ролях |
Гордан Хіт, Морыс Дынэм, |
Кампазітар | Мацяш Шэйбер |
Кінакампанія | Halas and Batchelor Cartoon Films |
Працягласць | 81 хв. |
Краіна | Вялікабрытанія |
Мова | англійская |
Год | 1954 |
IMDb | ID 0047834 |
Звераферма (англ.: Animal farm) — брытанскі мультфільм 1954 г., паводле аднайменнай аповесці Джорджа Оруэла. У форме прытчы-алегорыі распавядае аб пераўтварэнні рэвалюцыйнага грамадства ў таталітарны рэжым. Мультфільм набыў папулярнасць галоўным чынам з-за высокай папулярнасці першакрыніцы — аповесці Оруэла.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Амаль цалкам перадае змест аповесці, з шэрагам зменаў. На ферме «Сядзіба» справы ідуць дрэнна, і гаспадар містэр Джоўнс пачынае піць. Ён дрэнна ставіцца да скаціны, і тая больш не можа цярпець. Пасля заклікаў старога кабана Маёра змагацца за свае правы, жывёлы праганяюць фермера-алкаголіка і ўтвараюць новы парадак. Яны вераць у тое, што здолеюць стварыць свабоднае, справядлівае грамадства, дзе не будзе ні людзей-гаспадароў, ні прыгнёту.
Але містэр Джоўнс прыводзіць натоўп фермераў, якія беспаспяхова спрабуюць адбіць ферму назад. Жывёлы мужна абараняюцца і разбіваюць ворага.
Пасля гэтага яны пад началам кабана Сняжка (англ. Snowball) пычынаюць будаваць справядлівую супольнасць. Але ўладу хутка захоплівае амбіцыёзны кабан Напалеон. Пры ім кіраванне фермай канчаткова пераходзіць да свіней. Першапачатковыя рэвалюцыйныя прынцыпы свабоды парушаюцца адзін за адным. Жывёл пачынаюць прыгнятаць гэтак жа, як і ў часы містэра Джоўнса.
Тым часам фермеры ў другі раз спрабуюць разагнаць жывёл і вярнуць стары лад. З вялікімі стратамі, але жывёлы наносяць ім другую паразу.
…Праходзяць гады. Паступова на ўсіх фермах перамагаюць жывёлы. Усюды ўладу замест людзей бяруць свінні і з дапамогай Напалеона ўсталёўваюць аналагічныя таталітарныя сістэмы. Хутка свінні ствараюць таталітарны інтэрнацыянал. Лідары іншых фермаў з'язджаюцца на ферме Напалеона. Цяпер яны ўсім падобныя да людзей — нават пачалі хадзіць на задніх нагах, апрануліся ў піджакі і штаны. Напалеон урачыста ўзнагароджвае асабіста адданых прадстаўнікоў новай наменклатуры.
Але раптам астатнія жывёлы, якія не маглі больш цярпець, падымаюць паўстанне і звяргаюць таталітарную ўладу Напалеона.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Звераферма» на сайце «Кинопоиск»